Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

безгаспада́рлівы, ✂.

Які не ўмее разумна весці гаспадарку, неэканомны.

  • Б. кіраўнік.

|| наз. безгаспадарлівасць, ✂.

безгаспада́рны, ✂.

Які не мае гаспадара, які нікому не належыць.

  • Безгаспадарная маёмасць.

|| наз. безгаспадарнасць, ✂.

безгаспада́рчы, ✂.

Тое, што і безгаспадарлівы.

|| наз. безгаспадарчасць, ✂.

безграшо́вы, ✂.

Які ажыццяўляецца без грошай, шляхам безнаяўных або натуральных разлікаў.

  • Б. разлік.

безграшо́ўе, ✂, н.

Недахоп грошай або іх адсутнасць у каго-н.

безгрунто́ўны, ✂.

Які нічым не абгрунтаваны.

  • Безгрунтоўнае абвінавачванне.

|| наз. безгрунтоўнасць, ✂.

безгусто́ўны, ✂.

Які не адпавядае запатрабаванням добрага густу.

  • Б. чалавек.

|| наз. безгустоўнасць, ✂.

бездажджо́ўе, ✂, н. (разм.).

Адсутнасць дажджоў; засуха.

бездако́рны, ✂.

Які не выклікае дакору; беззаганны.

  • Бездакорная праца.
  • Б. адказ вучня.

|| наз. бездакорнасць, ✂.

бе́здань, ✂, ж.

  1. Невымерная глыбіня; прорва.

    • Чорная б.
    • Марская б.
  2. перан. чаго. Вялікая колькасць; безліч (разм.).

    • Б. спраў.