Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іскрыцца, ✂; незак.

Ззяць, зіхацець, пералівацца іскрамі.

  • Снег іскрыцца.
  • Усмешка іскрыцца (перан.).

іскрыць, ✂; незак.

Даваць іскры пры недастаткова поўным кантакце.

  • Рубільнік і.

|| наз. іскрэнне, ✂.

іслам, ✂, м.

Магаметанства, мусульманская рэлігія.

|| прым. ісламскі, ✂.

ісламазнаўства, ✂, н.

Сукупнасць навук, якія вывучаюць іслам.

ісландцы, ✂, м.

Народ германскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Ісландыі.

|| ж. ісландка, ✂.

|| прым. ісландскі, ✂.

існаванне, ✂, н.

  1. гл. існаваць.

  2. Жыццё, спосаб жыцця.

    • Сродкі на і.

існаваць, ✂; незак.

  1. Быць у наяўнасці, мецца.

    • Існуюць розныя думкі адносна гэтага.
  2. чым і на што. Падтрымліваць сваё жыццё.

    • І. на сродкі бацькоў.

|| наз. існаванне, ✂.

іспанка, ✂, ж.

Адна з цяжкіх форм грыпу.

іспанцы, ✂, м.

Народ раманскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Іспаніі.

|| ж. іспанка, ✂.

|| прым. іспанскі, ✂.

істопка, ✂, ж. (абл.).

Памяшканне пры хаце, дзе захоўваецца агародніна і іншыя прадукты.

  • Бульбу і капусту трымаем у істопцы.

|| прым. істопкавы, ✂.