Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мардавацца, ✂; незак.

  1. Выбівацца з сіл, знясільвацца.

  2. Мучыцца ад няведання, няўпэўненасці, пакутаваць (разм.).

    • М. над цяжкай задачай.

|| зак. замардавацца, ✂ і змардавацца, ✂.

мардасты, ✂ (разм.).

Тое, што і мардаты.

мардаты, ✂ (разм.).

З тоўстым, вялікім тварам.

мардва, ✂, ж., зб., ✂.

Народ, які складае насельніцтва Мардоўскай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. мардоўка, ✂.

|| прым. мардоўскі, ✂.

мардоўцы, ✂, м.

Тое, што і мардва.

|| ж. мардоўка, ✂.

|| прым. мардоўскі, ✂.

маржаня, ✂ і маржанё, ✂, н.

Дзіцяня маржа.

маржыха, ✂, ж.

  1. гл. морж.

  2. Самка маржа.

марзянка, ✂, ж. (разм.).

Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы па тэлеграфе.

  • Стук марзянкі.

марка, ✂, ж.

  1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.

    • Калекцыя марак.
  2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.

    • Фабрычная м.
    • Трымаць (вытрымліваць) марку (перан. падтрымліваць сваю рэпутацыю).
  3. Гатунак, тып вырабу, тавару.

    • М. машыны.
    • М. віна.
  4. Грашовая адзінка ў Германіі і ў Фінляндыі.

|| памянш. марачка, ✂.

|| прым. марачны, ✂.

  • Марачнае віно.

маркетынг, ✂, м. (спец.).

Сістэма арганізацыі гаспадарчай дзейнасці, заснаваная на вывучэнні рыначнага попыту, магчымасцей збыту прадукцыі, рэалізацыі паслуг.