марка, , ж.

  1. Знак аплаты паштовых і некаторых іншых збораў звычайна ў выглядзе чатырохвугольнай паперкі з абазначэннем цаны і якім-н. малюнкам.

    • Калекцыя марак.
  2. Гандлёвы знак, кляймо на вырабах і таварах.

    • Фабрычная м.
    • Трымаць (вытрымліваць) марку (перан. падтрымліваць сваю рэпутацыю).
  3. Гатунак, тып вырабу, тавару.

    • М. машыны.
    • М. віна.
  4. Грашовая адзінка ў Германіі і ў Фінляндыі.

|| памянш. марачка, .

|| прым. марачны, .

  • Марачнае віно.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)