Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хрумсткі, ✂.

Які хрумсціць.

  • Х. сухар.

|| наз. хрумсткасць, ✂.

хруст, ✂, м.

Трэск ад чаго-н., што крышыцца, ломіцца і пад.

  • Х. яловых лапак пад нагамі.

хрусталік, ✂, м.

Частка вока ў выглядзе празрыстай дваякавыпуклай лінзы.

хрусталь, ✂, м.

  1. Шкло высокай якасці з асобым бляскам, якое здольна моцна праламляць святло.

    • Ваза з хрусталю.
  2. зб. Вырабы з такога шкла.

    • Знізіць цэны на х.

○

  • Горны хрусталь — празрысты бясколерны мінерал, разнавіднасць кварцу, выкарыстоўваецца для аптычных і ювелірных вырабаў.

|| прым. хрустальны, ✂.

  • Х. бакал.
  • Хрустальная ваза (таксама перан. вельмі чыстая, празрыстая).

хрустальшчык, ✂, м.

Работнік хрустальнай вытворчасці.

|| ж. хрустальшчыца, ✂.

хрустаць, ✂; незак.

Утвараць гукі, падробныя на хруст.

  • Х. пальцамі.

|| аднакр. хруснуць, ✂.

|| наз. хрустанне, ✂.

хрусткі, ✂.

Які хрусціць.

  • Х. снег.

|| наз. хрусткасць, ✂.

хрусцець, ✂; незак.

Тое, што і хрустаць.

  • Снег хрусціць пад нагамі.

|| аднакр. хруснуць, ✂.

|| наз. хрусценне, ✂.

хрушч, ✂, м.

Жук сямейства пласцініставусых; майскі жук.

хрушчы, ✂, м.

Сухое рассыпчатае пячэнне з вельмі тонкіх палосак цеста, пракіпячоных у масле ці алеі.

  • Х. пасыпаюць цукровай пудрай.