Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ідыёцкі, ✂.

  1. Уласцівы ідыёту (у 1 знач.).

    • І. выраз твару.
  2. Дурны, бязглузды (разм.).

    • Ідыёцкая думка прыйшла ў галаву.

ідыёцтва, ✂, н. (разм.).

Ідыёцкі (у 2 знач.) учынак.

ідылія, ✂, ж.

  1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

  2. перан. Мірнае, шчаслівае існаванне (іран.).

|| прым. ідылічны, ✂.

ідыш, ✂, м.

Бытавая і літаратурная мова германскіх па паходжанню яўрэяў.

ідыяматыка, ✂, ж.

У мовазнаўстве: вучэнне аб ідыёмах, а таксама сукупнасць ідыём якой-н. мовы.

  • Беларуская і.

|| прым. ідыяматычны, ✂.

ідыясінкразія, ✂, ж. (спец.).

Павышаная, хваравітая адчувальнасць арганізма да пэўных рэчываў, пахаў.

|| прым. ідыясінкразічны, ✂.

ідыятызм, ✂, м.

  1. Прыроджаная разумовая адсталасць, недаразвітасць.

  2. Неразумнасць, дурнота, бязглуздасць (разм.).

|| прым. ідыятычны, ✂.

ідэаграма, ✂, ж.

Умоўны знак, які абазначае на пісьме паняцце (у адрозненне ад літары, якая абазначае гук).

ідэаграфія, ✂, ж.

Пісьмо пры дапамозе ідэаграм.

|| прым. ідэаграфічны, ✂.

  • Ідэаграфічнае пісьмо.

ідэал, ✂, м.

  1. Тое, што складае вышэйшую мэту дзейнасці, імкненняў.

    • Агульначалавечыя ідэалы.
  2. чаго або які. Дасканалы ўзор чаго-н.

    • І. жаночай прыгажосці.
  3. Вышэйшае ўвасабленне якіх-н. якасцей, узор годнасці.

    • Гэты чалавек — мой і.