Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хватаць, ✂; незак. (разм.).

Тое, што і хапаць (у 1, 2, 3 і 4 знач.).

|| аднакр. хватануць, ✂.

|| зак. хваціць, ✂.

|| наз. хватанне, ✂.

хватка, ✂, ж.

  1. Спосаб, прыём, якім хватаюць, схватваюць што-н.

  2. перан. Аб спрытнасці і хуткасці ў рабоце, дзеянні (разм.).

    • Учэпістая х.

хваткі, ✂ (разм.).

  1. Які спрытна, учэпіста хапае што-н.

    • Хваткія рукі.
  2. перан. Спрытны, кемлівы.

    • Х. хлопец.

|| наз. хваткасць, ✂.

хвацкі, ✂.

  1. Удалы, спрытны.

    • Х. хлопец.
  2. Вельмі добры, прыдатны для выкарыстання (разм.).

    • Х. ножык.

|| наз. хвацкасць, ✂.

хвіліна, ✂, ж.

  1. Мера часу, роўная ​1⁄60 гадзіны ці 60 секундам.

    • Чакаем з хвіліны на хвіліну.
  2. Кароткі прамежак часу, імгненне (разм.).

    • Зайдзі на хвіліну, ёсць справа.
    • Хвілінай веку не надточыш (прыказка).

|| памянш. хвілінка, ✂.

|| прым. хвілінны, ✂.

хвойнік, ✂, м.

Хваёвы лес.

  • У хвойніку было многа грыбоў.

хвойны, ✂.

  1. гл. хвоя.

  2. Які замест лісця мае іголкі.

    • Хвойныя пароды дрэў.
    • Х. перагной.

хвораст, ✂, м., зб.

Сухія галінкі, адпаўшыя з дрэў або хмызняку.

  • Прапаліць печ хворастам.

|| прым. хварасцяны, ✂.

хворасць, ✂, ж. (разм.).

Хвароба, недамаганне, хваравіты стан.

  • Х. напала на чалавека.

хворы, ✂.

  1. Які хварэе на якую-н. хваробу.

    • Х. дзед.
    • Хворае дзіця.
  2. Пашкоджаны хваробай (пра цела і яго часткі).

    • Хворае сэрца.
    • Хворыя ногі.
  3. Які сведчыць аб хваравітым стане, аб хваробе.

    • Х. выгляд.
  4. Ненатуральны, празмерны, ненармальны.

    • Хворае ўяўленне.
  5. наз. Той, хто хварэе (у 1 знач.).

    • Прыём хворых.