Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хакеіст, , м.

Спартсмен, які займаецца хакеем.

|| ж. хакеістка, .

|| прым. хакеісцкі, .

хакей, , м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве.

  • Х. з мячом.

|| прым. хакейны, .

хакі.

  1. прым. нязм. Шаравата-зялёны, зелянковы.

    • Гімнасцёрка колеру х.
  2. наз. нескл. Тканіна або форменнае адзенне гэтага колеру.

халада...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «холада...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. халадабойня, халадалюбны, халадатранспарт, халадатэхніка.

халадабойня, , ж.

Невялікая бойня з халадзільнікамі для захоўвання мяса забітай жывёлы.

халадаць, ; незак.

  1. безас. Пра наступленне халадоў, паніжэнне тэмпературы паветра.

    • У кастрычніку стала х.
  2. Тое, што і халадзець (у 2 знач.) (разм.).

  3. Пакутаваць ад холаду; мерзнуць (разм.).

    • У вайну і халадалі і галадалі.

|| зак. пахаладаць, .

халадзец, , м.

Страва з загуслага пры ахаладжэнні мяснога або рыбнага адвару з дробнымі кавалачкамі мяса або рыбы.

|| прым. халадцовы, .

халадзець, ; незак.

  1. Станавіцца халодным, халаднейшым.

    • У канцы лета раніцы халадзеюць.
    • Рукі халадзеюць.
  2. перан. Адчуваць холад ад моцнага хвалявання, страху і пад.

    • Кроў халадзее ў жылах.

|| зак. пахаладзець, .

халадзільнік, , м.

  1. Шафа з халадзільнай устаноўкай.

    • Трымаць прадукты ў халадзільніку.
  2. Збудаванне, прадпрыемства, спецыяльнае памяшканне з паніжанай тэмпературай для захоўвання чаго-н. у холадзе.

    • Вагон-х.
    • Прамысловы х.

|| прым. халадзільнікавы, .

халадзільны, .

  1. Прызначаны для ахаладжэння, замарожвання чаго-н.

    • Халадзільная камера.
  2. Які адносіцца да захавання чаго-н. пры штучна паніжанай тэмпературы.

    • Халадзільная тэхніка.