Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

філуменія, ✂, ж.

Калекцыяніраванне запалкавых этыкетак.

фільм, ✂, м.

  1. Тонкая празрыстая плёнка з нанесеным на яе святлоадчувальным слоем, якая ўжываецца для фатаграфічнай здымкі (спец.).

  2. Такая стужка са здымкамі для дэманстрацыі, паказу ў кіно; кінакарціна.

    • Дакументальны ф.
    • Прыгодніцкі ф.

|| прым. фільмавы, ✂.

фільма...

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да фільмаў (у 2 знач.), напр. фільмакопія, фільматэка, фільмафонд.

фільмаваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

Перанесці (-носіць) адлюстраванне (пераважна друкаваны тэкст) на фільм (у 1 знач.).

|| наз. фільмаванне, ✂.

фільмаскоп, ✂, м.

Праектар для паказу дыяфільмаў.

|| прым. фільмаскопны, ✂.

фільматэка, ✂, ж.

Установа або аддзел установы, дзе збіраюць і захоўваюць фільмы; збор кінастужак.

|| прым. фільматэчны, ✂.

фільтр, ✂, м.

  1. Прыбор для ачысткі вадкасцей, газаў.

  2. Прыбор, які затрымлівае праходжанне некаторых прамянёў, гукаў, электрамагнітных хваль (спец.).

    • Акустычны ф.

|| прым. фільтравы, ✂.

фільтраваць, ✂; незак.

Прапускаць праз фільтр.

  • Ф. вадкасць.

|| зак. адфільтраваць, ✂ і прафільтраваць, ✂.

|| наз. фільтраванне, ✂, фільтрацыя, ✂ і фільтроўка, ✂.

|| прым. фільтравальны, ✂, фільтрацыйны, ✂ і фільтровачны, ✂.

  • Фільтравальная папера.
  • Фільтрацыйная ўстаноўка.
  • Фільтровачныя матэрыялы.