Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фізкультурнік, ✂, м.

  1. Чалавек, які займаецца фізічнай культурай, спортам.

  2. Выкладчык фізкультуры (разм.).

|| ж. фізкультурніца, ✂.

фікс:

  • ідэя-фікс (кніжн.) — неадчэпная, навязлівая думка, якая не дае спакою каму-н.

фіксаваць, ✂; незак.

  1. Адзначаць на паперы, замацоўваць што-н. у свядомасці (запісваць, запамінаць).

    • Ф. усе дробязі.
    • Ф. у памяці.
  2. Канчаткова ўстанаўліваць.

    • Ф. тэрмін склікання нарады будаўнікоў.
  3. Сканцэнтроўваць, накіроўваць.

    • Ф. увагу.
  4. Замацоўваць у пэўным становішчы.

    • Ф. хворую канечнасць.
  5. Апрацоўваць (матэрыял) хімічным рэчывам для замацавання саставу, формы (спец.).

|| зак. зафіксаваць, ✂.

|| наз. фіксаванне, ✂ і фіксацыя, ✂.

фіксаж, ✂, м. (спец.).

Хімічны раствор, у якім прамываюць пасля праяўлення фатаграфічную плёнку, пласцінку або адбітак з яе для замацавання відарыса.

|| прым. фіксажны, ✂.

фіксатуар, ✂, м.

Памада для валасоў, якая надае гладкасць мужчынскай прычосцы.

фіктыўны, ✂, ж. (кніжн.).

Які з’яўляецца фікцыяй.

  • Фіктыўныя дакументы.

|| наз. фіктыўнасць, ✂.

фікус, ✂, м.

Трапічная вечназялёная расліна з авальнымі лістамі, якая вырошчваецца ў хаце як дэкаратыўная.

|| прым. фікусны, ✂.

фікцыя, ✂, ж. (кніжн.).

Наўмысна выдуманае становішча, якое не адпавядае рэчаіснасці і выкарыстоўваецца як падробка.

філакартыст, ✂, м.

Чалавек, які займаецца філакартыяй.

|| ж. філакартыстка, ✂.

|| прым. філакартысцкі, ✂.

філакартыя, ✂, ж.

Калекцыяніраванне мастацкіх, фатаграфічных паштовак.

|| прым. філакартычны, ✂.