Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

флігель, ✂, м.

Жылая прыбудова пры галоўным будынку, а таксама невялікі дом на двары вялікага будынка.

|| прым. флігельны, ✂.

флігель-ад’ютант, ✂, м.

У царскай Расіі: афіцэр у свіце цара, імператара, які выконваў абавязкі ад’ютанта, або афіцэр для даручэнняў пры камандуючым арміяй, а таксама асоба ў гэтым чыне.

|| прым. флігель-ад’ютанцкі, ✂.

флірт, ✂, м.

Лёгкае заляцанне, какецтва.

фліртаваць, ✂; незак.

Займацца фліртам.

флора, ✂, ж.

Сукупнасць усіх відаў раслін якой-н. мясцовасці ці геалагічнага перыяду.

|| прым. фларыстычны, ✂.

флот, ✂, м.

  1. Сукупнасць усіх ваенных ці гандлёвых суднаў краіны або асобнага мора, рачнога басейна.

    • Рачны ф.
    • Чарнаморскі ф.
  2. Буйное злучэнне ваенна-марскіх суднаў.

○

  • Паветраны флот — сукупнасць ваенных або грамадзянскіх лятальных апаратаў, авіяцыя.

|| прым. флоцкі, ✂.

  • Сышлі на бераг флоцкія (наз.; маракі).

флюараграфія, ✂, ж.

Метад рэнтгеналагічнага даследавання — фатаграфаванне адлюстравання на экране стану ўнутраных органаў чалавечага цела.

|| прым. флюараграфічны, ✂.

флюгарка, ✂, ж. (спец.).

  1. Рухомая частка флюгера (у 1 знач.).

  2. Флажок або іншы спецыяльны знак на шлюпцы (парусах, буйках і пад.), які ўказвае на прыналежнасць пэўнаму судну.

  3. Рухомая жалезная надстаўная труба, якая ўстанаўліваецца над дымавой або выцяжной трубой і аблягчае выхад дыму ў ветранае надвор’е.

|| прым. флюгарачны, ✂.

флюгер, ✂, м.

  1. Прыбор для вымярэння напрамку і хуткасці ветру.

  2. Даўней: флажок, які прымацоўваўся да пікі кавалерыста.

  3. перан. Пра таго, хто часта мяняе свае погляды, перакананні (зневаж.).

|| прым. флюгерны, ✂.

флюіды, ✂, м. (кніжн.).

Знешне неадчувальныя плыні, токі ​1, якія зыходзяць ад каго-, чаго-н.

  • Ад гэтага чалавека ідуць ф. дабра.

|| прым. флюідны, ✂.