Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

рознагалосы, ✂.

  1. Нязладжаны, няскладны (пра гукі).

    • Р. хор.
  2. З рознымі галасамі.

    • Рознагалосыя птушкі.

|| наз. рознагалосасць, ✂.

рознакаліберны, ✂.

  1. Розны па калібру.

    • Рознакаліберныя гарматы.
  2. перан. Розны па стылю, фасону, памерах і пад.

    • Рознакаліберныя талеркі.

|| наз. рознакалібернасць, ✂.

рознакаляровы, ✂.

З афарбоўкай розных колераў, які змяшчае розныя колеры.

  • Рознакаляровая тканіна.

|| наз. рознакаляровасць, ✂.

рознапляменны, ✂ (уст.).

Неаднародны па племянной, этнічнай прыналежнасці, які складаецца з розных плямён.

  • Рознапляменнае насельніцтва.

рознарабочы, ✂, м.

Рабочы на розных падсобных работах, якія не патрабуюць пэўнай прафесіі.

|| ж. рознарабочая, ✂.

рознаскланяльны, ✂.

У граматыцы: такі, які сумяшчае ў адной парадыгме розныя тыпы скланення (пра назоўнікі).

рознаспрагальны, ✂.

У граматыцы: такі, які ўтварае адны формы па першаму спражэнню, а другія — па другому (пра дзеясловы).

рознастаронні, ✂.

У матэматыцы: які мае неаднолькавыя стораны.

  • Р. трохвугольнік.

|| наз. рознастароннасць, ✂.

рознасць, ✂, ж.

  1. гл. розны.

  2. Вынік адымання.

|| прым. рознасны, ✂.

рознатыповы, ✂.

Розны, не аднаго тыпу.

  • Рознатыповыя сказы.

|| наз. рознатыповасць, ✂.