Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

мніцельны, .

Які ўсюды бачыць для сябе небяспеку, непрыемнасць; недаверлівы.

|| наз. мніцельнасць, .

многа...

Першая частка складаных слоў у знач. многа, з вялікай колькасцю; ужыв. тады, калі націск падае не на першы склад другога слова, напр. многавяковы, многазямельны, многамільённы.

многа, больш, прысл.

  1. Вялікая колькасць, дастатковая колькасць каго-, чаго-н.

    • М. год прайшло.
    • М. ведае.
  2. у знач. вык. Больш чым патрэбна.

    • Гэтага мне м.
  3. (пры выш. ст. і з прыназ. «на»). Значна, у значнай ступені.

    • М. больш.
    • На многа раней.

  • Ні многа ні мала (разм.) — якраз столькі, колькі трэба.

многаабяцальны, .

Які падае вялікія надзеі або ў якім заключаецца намёк на што-н.; абяцанне чаго-н.

  • М. вучань.

многавугольнік, , м.

  1. У матэматыцы: геаметрычная фігура на плоскасці, абмежаваная замкнутай ломанай лініяй.

  2. Геаметрычная фігура, якая мае больш за чатыры вуглы.

многавугольны, .

З многімі вугламі.

многавяковы, .

Які існуе на працягу многіх вякоў.

  • М. дуб.

многагалоссе, , н.

  1. Адначасовае гарманічнае гучанне некалькіх, многіх галасоў.

  2. Несуладны шум, які ўтвараецца мноствам галасоў.

многагалосы, .

  1. Які адносіцца да многагалосся (у 1 знач.).

    • М. песенны лад.
  2. Які складаецца з многіх галасоў, якія бязладна гучаць.

    • М. шум натоўпу.

многаметровы, .

Працягласцю на многа метраў.

  • Многаметровая шырыня ракі.