Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крамола, ✂, ж.

  1. Змова, мяцеж, бунт (уст.).

  2. перан. Учынкі, погляды, якія супярэчаць агульнапрынятым нормам, агульнаму парадку (разм.).

    • У гэтым я не бачу ніякай крамолы.

|| прым. крамольны, ✂.

крамольнік, ✂, м. (уст.).

Змоўшчык, бунтаўшчык, а таксама наогул чалавек, які выступае супраць улады, законаў.

|| прым. крамольніцкі, ✂.

крамольнічаць, ✂; незак. (уст.).

Займацца крамолай (у 1 знач.), бунтаваць.

крамянець, ✂; незак.

Станавіцца крамяным, цвярдзець, налівацца.

  • Качаны капусты крамянеюць.

|| зак. акрамянець, ✂.

крамяністы, ✂.

  1. Усеяны каменнем, камяністы.

    • Крамяністая дарога.
  2. Які складаецца з крэменязёму.

    • К. сланец.

|| наз. крамяністасць, ✂.

крамяны, ✂.

  1. Пругкі, цвёрды, сакавіты.

    • К. качан капусты.
  2. Поўны сілы і здароўя чалавек.

  3. перан. Свежы, ядраны.

    • Крамянае надвор’е.

|| наз. крамянасць, ✂.

кран​1, ✂, м.

Прыстасаванне ў выглядзе трубкі для выпускання вадкасці або газу з рэзервуара або трубаправода.

  • Уключыць к. з гарачай вадой.

|| прым. кранавы, ✂ і кранны, ✂.

кран​2, ✂, м.

Механізм для пад’ёму і перамяшчэння грузаў.

  • Вежавы к.
  • Пад’ёмны к.

|| прым. кранавы, ✂.

кранальны, ✂.

Які кранае, хвалюе.

  • Кранальная карціна.

|| наз. кранальнасць, ✂.

кранаўшчык, ✂, м.

Машыніст, які абслугоўвае кран ​2.

|| ж. кранаўшчыца, ✂.

|| прым. кранаўшчыцкі, ✂.