Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кватэранаймальнік, ✂, м.

Той, хто наймае кватэру.

|| ж. кватэранаймальніца, ✂.

кватэрка, ✂, ж.

Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты (у 1 знач.).

|| прым. кватэркавы, ✂.

квахтаць, ✂ і квактаць, ✂, незак.

Пра курэй і самак некаторых птушак: ствараць кароткія, адрывістыя гукі.

|| наз. квахтанне, ✂ і квактанне, ✂.

квахтуха, ✂ і квактуха, ✂, ж.

Курыца, якая выседжвае або выводзіць куранят.

квач​1, ✂, м.

Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго-н. на якой-н. паверхні.

квач​2, ✂, м.

Дзіцячая гульня, па правілах якой адзін з удзельнікаў, дагнаўшы другога, павінен дакрануцца да яго.

квашаніна, ✂, ж.

Халадзец, студзень.

квашаны, ✂.

Атрыманы ў выніку квашання; кіслы.

  • Квашаная капуста.