Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кабінет, , м.

  1. Пакой для работы, заняткаў.

    • К. дырэктара.
    • К. вучонага.
  2. Памяшканне, абсталяванае для якіх-н. спецыяльных заняткаў.

    • Фізічны к.
    • К. роднай мовы і літаратуры.
    • Рэнтгенаўскі к.
  3. У некаторых краінах: урад, які складаецца з міністраў.

    • Сфарміраваць к.
    • К. міністраў.

|| прым. кабінетны, .

кабінетчык, , м. (разм. іран.).

Кіраўнік, які адарваўся ад жывой справы, ад вырашэння практычных спраў.

|| ж. кабінетчыца, .

|| прым. кабінетчыцкі, .

каблаграма, , (спец.).

Тэлеграма, перададзеная па падводным кабелі.

кабрыялет, .

  1. Лёгкі аднаконны двухколы экіпаж без козлаў з адным сядзеннем.

  2. Аўтамабільны кузаў з мяккім адкідным верхам (спец.).

|| прым. кабрыялетны, .

кабура, , ж.

  1. Цвёрды чахол для рэвальвера, пісталета.

  2. Скураная сумка збоку кавалерыйскага сядла.

кабыла, , ж.

  1. Самка каня.

  2. Даўней: лаўка, да якой прывязвалі пры пакаранні розгамі ці бізуном.

|| памянш. кабылка, .

кабылка, , ж.

  1. гл. кабыла.

  2. Драўляная падстаўка пад струны ў струнных музычных інструментах (скрыпцы, балалайцы).

  3. Адна з дзвюх пласцінак з калёсікамі ў кроснах, да якіх падвешваюцца ніты.

кава, , ж.

Тое, што і кофе (у 2 знач.).

  • Жалудовая к.
  • Зварыць каву з малаком.
  • Чорная к.

кававарка, , ж.

Тое, што і кафяварка.

|| прым. кававарачны, .

кавадла, , н.

Цяжкая металічная апора асобай формы для ручной коўкі металу.

  • Паміж молатам і кавадлам (быць, знаходзіцца; перан.; пра небяспеку, якая пагражае з двух бакоў; кніжн.).

|| памянш. кавадлачка, .

|| прым. кавадлавы, .