Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іпастась:

  • у іпастасі каго, у знач. прыназ. (іран.) — у якасці, у ролі. Настаўнік у іпастасі раённага начальніка [першапачаткова іпастась — сутнасць, а таксама твар, лік, сейм].

іпахондрык, ✂, м.

Хворы на іпахондрыю.

іпахондрыя, ✂, ж.

Хваравіта-прыгнечаны псіхічны стан; беспадстаўная боязь захворвання.

|| прым. іпахандрычны, ✂.

  • І. стан.

іпрыт, ✂, м.

Баявое атрутнае рэчыва скурна-нарыўнага дзеяння.

|| прым. іпрытавы, ✂.

ірад, ✂, м. (разм. лаянк.)

Мучыцель, кат [па імені жорсткага цара Іудзеі Ірада].

ірадыяцыя, ✂, ж. (спец.).

Распаўсюджанне, павелічэнне памераў (пра хвалі, ачагі ўзбуджэння і інш.).

|| прым. ірадыяцыйны, ✂.

іранізаваць, ✂; незак.

Адносіцца з іроніяй да каго-, чаго-н., гаварыць з іроніяй пра каго-, што-н.

іранічны, ✂.

  1. гл. іронія.

  2. З іроніяй, поўны іроніі.

    • І. тон.

|| наз. іранічнасць, ✂.

іранцы, ✂, м.

Агульная назва народаў, якія насяляюць Іран.

|| ж. іранка, ✂.

|| прым. іранскі, ✂.

ірацыянальны, ✂.

  1. Супрацьлеглы рацыянальнаму пазнанню або які пярэчыць яму (кніжн.).

  2. ірацыянальны лік — у матэматыцы: які не можа быць дакладна выражаны ні цэлым, ні дробным рацыянальным лікам; несуразмерны з адзінкай; проціл. рацыянальны лік.

|| наз. ірацыянальнасць, ✂.