Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

іншаземец, , м.

Чалавек з іншай краіны, чужаземец.

|| ж. іншаземка, .

іншаземны, .

З іншай краіны, дзяржавы.

  • Іншаземныя звычкі.

іншамоўны, .

  1. Які гаворыць на іншай мове; напісаны на іншай мове.

    • Іншамоўнае насельніцтва.
  2. Які належыць іншай мове.

    • Іншамоўныя словы (запазычаныя).

іншародзец, , м.

У царскай Расіі: ураджэнец усходняй ускраіны Расіі, прадстаўнік адной з нацыянальных меншасцей, пераважна ўсходняй.

|| прым. іншародніцкі, .

іншародны, .

Які мае зусім іншыя ўласцівасці; пабочны, чужы.

  • Іншароднае цела (прадмет, які трапіў звонку ў арганізм; таксама перан. аб кім-, чым-н., хто трапіў у чужое для яго асяроддзе).

іншасказальны, .

Які змяшчае ў сабе іншасказанне.

  • І. сэнс.

|| наз. іншасказальнасць, .

іншасказанне, , н.

Выраз, які мае іншы, скрыты сэнс; алегорыя.

іншы, .

  1. Другі, які адрозніваецца ад гэтага.

    • Іншыя парадкі.
    • Іншая думка.
  2. Які-небудзь, некаторы.

    • Іншаму (наз.) такая размова не даспадобы.

  • Іншы раз — часам.

  • Між іншым — мімаходам, дарэчы, к слову кажучы.

  • Той ці іншы — хто-небудзь, які-небудзь.

іон, , м. (спец.).

Электрычна зараджаная часціца (атам, група атамаў).

|| прым. іонны, .

  • Іоннае выпрамяненне.

іпадром, , м.

Спецыяльна падрыхтаванае месца для конна-спартыўных спаборніцтваў.

|| прым. іпадромны, і іпадромаўскі, .

  • Іпадромная дарожка.
  • Іпадромаўскі рысак.