Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шаставік, , м.

Спартсмен, які займаецца скачкамі з шастом.

шастак, , м.

Сярэбраная манета ў сярэдневяковай Польшчы і Вялікім княстве Літоўскім вартасцю ў шэсць грошаў.

|| прым. шастачны, .

шастаць, ; незак.

  1. Утвараць лёгкі шум, шоргат.

    • Шастае дождж па даху.
    • Ш. сенам.
  2. Біць з шумам (разм.).

    • Ш. дубцом па нагах.
  3. Хадзіць, снаваць туды-сюды з мэтай што-н. выгледзець, украсці і пад. (разм.).

    • Ш. па лесе.
    • Не трэба ш., дзе не след.
  4. Рэзаць (разм.).

    • Ш. сала нажом.

|| наз. шастанне, .

шасцёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць шэсць.

    • Ш. хлопцаў.
    • Ш. сірот.
    • Нас было ш.: тры хлопцы і тры дзяўчыны.
    • Ш. свіней.
    • Тыя ш. ўжо пайшлі.
    • Шасцярым прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць шэсць.

    • Ш. дзяцей.
    • Ш. звяркоў.
  3. З множналікавымі назоўнікамі: шэсць прадметаў.

    • Ш. сутак.
    • Ш. калёс.
    • Ш. нажніц.
  4. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: шэсць пар.

    • Ш. шкарпэтак.
    • Ш. туфель.

шасцёрка, , ж.

  1. Лічба 6.

  2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр. запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.

  3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).

    • Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).
  4. Дэталь у малатарні, шасцярня.

|| прым. шасцёрачны, .

шасці...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, складаецца з шасці адзінак, напр. шасцібальны, шасцівалентны, шасцівёславы, шасцівугольны, шасцідзённы, шасцімесны, шасцімесячны, шасцірублёвы, шасціструнны;
  • 2) які мае адносіны да шасці, да шостага, напр. шасцігадзінны (поезд), шасцікласнік.

шасцігадзінны, .

  1. Працягласцю ў шэсць гадзін.

    • Ш. рабочы дзень.
  2. Назначаны на шэсць гадзін.

    • Ш. поезд.

шасцігадовы, .

  1. гл. шасцігоддзе.

  2. Які праіснаваў 6 гадоў.

шасцігоддзе, , н.

  1. Тэрмін у 6 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, што была 6 гадоў назад.

|| прым. шасцігадовы, .

шасцідзесятнік, , м.

Прагрэсіўны грамадска-палітычны дзеяч 60-х гадоў 19 ст. ў Расіі.

|| ж. шасцідзесятніца, .