шастаць, ; незак.

  1. Утвараць лёгкі шум, шоргат.

    • Шастае дождж па даху.
    • Ш. сенам.
  2. Біць з шумам (разм.).

    • Ш. дубцом па нагах.
  3. Хадзіць, снаваць туды-сюды з мэтай што-н. выгледзець, украсці і пад. (разм.).

    • Ш. па лесе.
    • Не трэба ш., дзе не след.
  4. Рэзаць (разм.).

    • Ш. сала нажом.

|| наз. шастанне, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)