шасцёра, ; ліч., зб.

  1. З назоўнікамі мужчынскага і агульнага роду, што абазначаюць асоб, з разам узятымі асабовымі назоўнікамі мужчынскага і жаночага роду, з назоўнікамі л., якія абазначаюць жывых істот абодвух полаў, з ас. займ. мн. л. і без залежнага слова: колькасць шэсць.

    • Ш. хлопцаў.
    • Ш. сірот.
    • Нас было ш.: тры хлопцы і тры дзяўчыны.
    • Ш. свіней.
    • Тыя ш. ўжо пайшлі.
    • Шасцярым прапаноўвалі.
  2. З назоўнікамі, якія абазначаюць маладых істот: колькасць шэсць.

    • Ш. дзяцей.
    • Ш. звяркоў.
  3. З множналікавымі назоўнікамі: шэсць прадметаў.

    • Ш. сутак.
    • Ш. калёс.
    • Ш. нажніц.
  4. З некаторымі назоўнікамі, якія абазначаюць прадметы, што існуюць або якія носяць у пары: шэсць пар.

    • Ш. шкарпэтак.
    • Ш. туфель.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)