Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

шасцідзесяцігадовы, ✂.

  1. гл. шасцідзесяцігоддзе.

  2. Які праіснаваў 60 гадоў.

шасцідзесяцігоддзе, ✂, н.

  1. Тэрмін у 60 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася 60 гадоў таму назад.

    • Адсвяткаваць чыё-н. ш. (шасцідзесяты дзень нараджэння).

|| прым. шасцідзесяцігадовы, ✂.

шасцікласнік, ✂, м.

Вучань шостага класа.

|| ж. шасцікласніца, ✂.

шасцікратны, ✂.

Тое, што і шасціразовы.

шасціпальцы, ✂.

З шасцю пальцамі.

шасціразовы, ✂.

Які паўтараецца 6 разоў, павялічаны ў 6 разоў.

  • У шасціразовым памеры.

шасцісотгадовы, ✂.

  1. гл. шасцісотгоддзе.

  2. Які праіснаваў 600 гадоў.

шасцісотгоддзе, ✂.

  1. Тэрмін у 600 гадоў.

  2. чаго. Гадавіна падзеі, што адбылася 600 гадоў назад.

    • Ш. горада (шэсцьсот гадоў з дня заснавання).

|| прым. шасцісотгадовы, ✂.

шасцітысячны, ✂.

  1. Ліч. парадкавы ліч. да шэсць тысяч.

  2. Коштам у шэсць тысяч рублёў (разм.).

  3. Які складаецца з шасці тысяч адзінак.

    • Ш. атрад.

шасцярня​1, ✂, ж.

Тое, што і шасцярык (у 2 знач.).