шасцёрка, , ж.

  1. Лічба 6.

  2. Назва чаго-н., што змяшчае шэсць адзінак, напр. запрэжка ў шэсць коней, група з шасці чалавек, шлюпка з трыма парамі вёсел, карта, дошчачка даміно з шасцю ачкамі і пад.

  3. Назва чаго-н., абазначанага лічбай 6 (разм.).

    • Тут спыняецца ш. (пра аўтобус, тралейбус і пад.).
  4. Дэталь у малатарні, шасцярня.

|| прым. шасцёрачны, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)