шасці...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, складаецца з шасці адзінак, напр. шасцібальны, шасцівалентны, шасцівёславы, шасцівугольны, шасцідзённы, шасцімесны, шасцімесячны, шасцірублёвы, шасціструнны;
  • 2) які мае адносіны да шасці, да шостага, напр. шасцігадзінны (поезд), шасцікласнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)