Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

ленасць, , ж. (разм.).

Адсутнасць жадання працаваць, схільнасць да гультайства, лодарнічання.

ленінізм, , м.

Вучэнне У.І.Леніна, якое ўяўляе сабой сістэму філасофскіх, эканамічных, сацыяльна-палітычных поглядаў.

ленініяна, , ж.

Серыя твораў літаратуры і мастацтва, прысвечаных У.І.Леніну.

ленінскі, .

Створаны У.І.Леніным, уласцівы У.І.Леніну, які адносіцца да паслядоўнага ажыццяўлення прынцыпаў ленінізму.

  • Л. стыль.

ленчык, , м. (спец.).

Драўляная аснова сядла.

лепей, прысл. (разм.).

Тое, што і лепш.

лепет, , м.

Няскладная, невыразная мова, уласцівая дзецям.

  • Л. дзіцяці.

лепка, , ж.

  1. гл. ляпіць.

  2. Якасць апрацоўкі, выяўленне аб’ёмнасці (скульптуры, малюнка).

    • Цудоўная л.
  3. Тое, што вылеплена.

    • Сцены вызначаліся прыгожай лепкай.

лепразорый, , м.

Лячэбная ўстанова для хворых на праказу (лепру).

лепта, , ж.

  1. Дробная манета ў Грэцыі.

  2. перан. Пасільны ўклад у якую-н. агульную справу.

    • Унесці сваю лепту.