Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інтэрнацыяналізм, ✂, м.

Ідэалогія і палітыка роўнасці і салідарнасці ўсіх народаў незалежна ад нацыянальнай прыналежнасці.

  • Пралетарскі і.

|| прым. інтэрнацыяналістычны, ✂.

інтэрнацыяналіст, ✂, м.

Прыхільнік інтэрнацыяналізму.

|| ж. інтэрнацыяналістка, ✂.

|| прым. інтэрнацыяналісцкі, ✂.

інтэрнацыянальны, ✂.

Тое, што і міжнародны (у 2 знач.).

  • Інтэрнацыянальныя зносіны.
  • Інтэрнацыянальныя сувязі.

|| наз. інтэрнацыянальнасць, ✂.

інтэрніраваць, ✂; зак. і незак. (спец.).

  1. У міжнародным праве: пазбавіць (-баўляць) свабоды перамяшчэння і выхаду з тэрыторыі краіны (іншаземцаў, грамадзян або суднаў ваюючай краіны да заканчэння вайны), а таксама прымусова затрымаць (-трымліваць) войскі, якія ўступілі на тэрыторыю нейтральнай дзяржавы.

  2. Падвергнуць (-вяргаць) часоваму арышту, ізаляцыі.

|| наз. інтэрніраванне, ✂.

інтэрпрэтаваць, ✂; зак. і незак. (кніжн.).

Вытлумачыць (вытлумачваць), раскрыць (-ываць) сэнс чаго-н.

|| наз. інтэрпрэтацыя, ✂.

інтэрпрэтатар, ✂, м. (кніжн.).

Чалавек, які інтэрпрэтуе што-н.

|| прым. інтэрпрэтатарскі, ✂.

інфантылізм, ✂, м.

  1. Адсталасць у развіцці, якая характарызуецца захаваннем у дарослага фізічных або псіхічных рыс дзіцячага ўзросту (спец.).

  2. Паводзіны дарослага, падобныя на паводзіны дзіцяці (кніжн.).

    • І. у паводзінах.

інфантыльны, ✂.

  1. Недаразвіты, які пакутуе інфантылізмам (у 1 знач.; спец.).

  2. Падобны па манерах, светаўспрыманню да дзіцяці (кніжн.).

    • І. тон.

|| наз. інфантыльнасць, ✂.

інфаркт, ✂, м.

Спыненне прытоку крыві ў выніку спазмаў артэрый, іх закупорвання, а таксама ачаг амярцвення сардэчнай мышцы, які ўзнікае пры гэтым.

|| прым. інфарктны, ✂.

інфармаваны, ✂.

Добра дасведчаны ў чым-н., які валодае падрабязнай інфармацыяй адносна чаго-н.

|| наз. інфармаванасць, ✂.