інтэрв’юер,
Той, хто бярэ інтэрв’ю.
інтэрв’юер,
Той, хто бярэ інтэрв’ю.
інтэрв’юіраваць,
Узяць (браць) у каго
||
інтэр’ер,
Унутраная прастора будынка, памяшкання, а таксама яго архітэктурнае і мастацкае афармленне.
інтэрмедыя,
Кароткая п’еса або ўстаўная сцэна, звычайна камічнага зместу, якая выконваецца паміж актамі драматычнага або опернага твора.
інтэрмецца,
Невялікая інструментальная п’еса свабоднай формы, якая выконваецца аркестрам паміж асобнымі часткамі оперы, а таксама самастойная музычная п’еса.
інтэрн,
Урач, які праходзіць інтэрнатуру.
інтэрнат,
Памяшканне для пражывання навучэнцаў пры навучальнай установе.
Агульнае памяшканне для асоб, якія працуюць на адным прадпрыемстве.
Стацыянарная ўстанова — дом для інвалідаў і састарэлых.
Школа, у якой вучні жывуць і знаходзяцца на частковым дзяржаўным забеспячэнні.
||
інтэрнатура,
Форма паслядыпломнай спецыялізацыі маладога ўрача — яго практычная (звычайна на працягу года) работа ў клініках, бальніцах, якая дае яму званне спецыяліста.
інтэрнацыянал,
Назва буйных міжнародных аб’яднанняў, галоўным чынам палітычных арганізацый рабочага класа.
Міжнародны гімн рабочага класа і камуністычных партый свету.
інтэрнацыяналізаваць,
Аб’явіць (аб’яўляць) інтэрнацыянальным, свабодным для міжнароднага карыстання.
||