Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інтэлігенцыя, , ж., зб.

Грамадскі слой адукаваных людзей, якія прафесійна займаюцца разумовай творчай працай, развіццём і распаўсюджваннем культуры.

  • Народная і.
  • Сельская і.

інтэндант, , м.

Ваеннаслужачы, які займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.

|| прым. інтэнданцкі, .

інтэнданцтва, , н.

Ваенная арганізацыя, якая займаецца гаспадарчым забеспячэннем арміі і вайсковай гаспадаркай.

|| прым. інтэнданцкі, .

інтэнсіўны, .

  1. Нагружаны, узмоцнены.

    • Інтэнсіўная праца.
  2. Які дае высокую прадукцыйнасць.

    • Інтэнсіўнае вядзенне гаспадаркі.

|| наз. інтэнсіўнасць, .

інтэнсіфікаваць, ; зак. і незак. (кніжн.).

Зрабіць (рабіць) больш інтэнсіўным (у 2 знач.).

  • І. сельскую гаспадарку.

|| наз. інтэнсіфікацыя, .

інтэр...

Першая частка складаных слоў са знач. інтэрнацыянальны, напр. інтэрклуб, інтэрспадарожнік.

інтэрвал, , м.

  1. Адлегласць, прамежак паміж чым-н.

    • І. паміж радкамі (машынапісу).
    • Ісці з пэўным інтэрвалам.
  2. У музыцы, акустыцы: суадносіны двух гукаў па вышыні (спец.).

|| прым. інтэрвальны, .

інтэрвент, , м.

Удзельнік інтэрвенцыі.

|| прым. інтэрвенцкі, .

інтэрвенцыя, , ж.

Агрэсіўнае ўмяшанне адной або некалькіх дзяржаў, звычайна ўзброенае, ва ўнутраныя справы другой дзяржавы.

|| прым. інтэрвенцыйны, і інтэрвенцыянісцкі, .

  • Інтэрвенцыйныя войскі.
  • Інтэрвенцыянісцкія намеры.

інтэрв’ю, нескл., н.

Прызначаная для друку, радыё, тэлебачання гутарка з якой-н. асобай.

  • Браць і.
  • Даваць і.