Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлюпкі, ✂ (разм.).

Гразкі, багністы, балоцісты.

  • Хлюпкая дарога.

|| наз. хлюпкасць, ✂.

хлюпнуцца, ✂; зак. (разм.).

Упасці, плюхнуцца ў што-н. вязкае, вадкае.

  • Х. ў гразь.

хлюст, ✂, м. (разм.).

Франтаваты, нахабны, пранырлівы чалавек.

хлябтаць, ✂; незак.

  1. Піць, высоўваючы язык (пра некаторых жывёлін).

    • Кот хлебча малако.
  2. Піць прагна, у вялікай колькасці (разм.).

    • Х. ваду.
    • Х. гарэлку.

|| зак. выхлебтаць, ✂.

|| наз. хлябтанне, ✂.

хлясцік, ✂, м.

Вузкая палоска тканіны, прышытая або прышпіленая па таліі верхняга адзення.

  • Паліто з хлясцікам.

хмара, ✂, ж.

  1. Вялікае, звычайна цёмнае воблака, якое прыносіць дождж, град, снег.

    • З-за лесу выпаўзала цёмная х.
  2. перан., каго-чаго. Мноства, рухомая маса.

    • Х. камароў.

|| памянш. хмарка, ✂.

|| прым. хмаравы, ✂.

хмарны, ✂.

  1. Пакрыты хмарамі.

    • Хмарнае неба.
  2. Пахмурны, хмурны.

    • Х. дзень.
  3. перан. Пануры, сумны, невясёлы.

    • Х. настрой.

|| наз. хмарнасць, ✂.

хмарыцца, ✂; незак.

Зацягвацца хмарамі, станавіцца хмарным.

  • Неба х.
  • Х. на дождж (безас.).

хмарыць, ✂; незак.

  1. безас. Зацягваць хмарамі.

    • Хмарыць, пэўна будзе дождж.
  2. перан. Засмучаць, азмрочваць (разм.).

    • Гора хмарыць вочы паланянак.

хмель​1, ✂, м.

Павойная расліна з доўгім тонкім сцяблом, а таксама насенне некаторых культурных відаў гэтай расліны, выкарыстоўваецца ў піваварэнні.

|| прым. хмелевы, ✂.