Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэміраваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (-вяргаць) крэмацыі.

крэмль, ✂, м.

Крэпасць у старых рускіх гарадах.

|| прым. крамлёўскі, ✂.

  • Крамлёўская сцяна.

крэмній, ✂, м.

Хімічны элемент, адна з састаўных частак большасці горных парод.

|| прым. крэмніевы, ✂.

крэм-сода, ✂, ж.

Салодкі прахаладжальны напітак.

крэн, ✂, м.

  1. Нахіл набок (судна, самалёта).

    • Даць к.
  2. перан. Змяненне напрамку, паварот да другіх задач.

    • К. у бок павышэння якасці прадукцыі.

крэндзель, ✂, м.

Вітая здобная булка, якая па форме нагадвае васьмёрку.

|| прым. крэндзельны, ✂.

крэол, ✂, м.

Нашчадак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

|| ж. крэолка, ✂.

|| прым. крэольскі, ✂.

крэп, ✂, м.

  1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй.

  2. Чорная празрыстая тканіна, а таксама жалобная павязка з такой тканіны.

|| прым. крэпавы, ✂.

крэпасць​1, ✂, ж.

Умацаваны пункт з доўгачасовымі абараняльнымі збудаваннямі.

  • Брэсцкая к.

|| прым. крапасны, ✂.

  • К. вал.

крэпасць​2, ✂, ж.

Дакумент аб куплі і продажу нерухомай маёмасці ў дарэвалюцыйнай Расіі.

  • Купчая к.