Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хлыст1, , м.

  1. Спілаванае дрэва з верхавінай, ачышчанае ад сукоў (спец.).

  2. Тонкі, гнуткі дубец, пруцік.

|| памянш. хлысцік, .

|| прым. хлыстовы, .

хлыст2, , м.

Паслядоўнік хлыстоўства.

|| ж. хлыстоўка, .

хлыст3, , м.

Тое, што і хлюст.

хлыстаць, ; незак.

Тое, што і хвастаць.

|| аднакр. хлыснуць, .

|| наз. хлыстанне, .

хлыстоўства, , н.

Адзін з напрамкаў сектанцтва, так званыя духоўныя хрысціяне.

|| прым. хлыстоўскі, .

хлыстоўшчына, , ж.

Тое, што і хлыстоўства.

хлюпат, , м. (разм.).

Гукі, якія ўтвараюцца пры пераліванні, хлюпанні вады.

хлюпацца, ; незак. (разм.).

Плюхацца (у гразі, вадзе).

|| наз. хлюпанне, .

хлюпаць, ; незак. (разм.).

  1. Утвараць характэрныя гукі, падобныя на хлюпат (пра ваду, вадкасць).

    • Пад нагамі хлюпала вада.
  2. Рухацца, ісці па чым-н. вязкім, гразкім, утвараючы такія гукі.

    • Х. па гразі.
  3. Плакаць, усхліпваючы.

  4. З шумам, часта ўцягваць носам паветра пры насмарку, плачу.

    • Х. носам.

|| аднакр. хлюпнуць, .

|| наз. хлюпанне, .

хлюпік, , м. (разм.).

Бязвольны, нікчэмны, маладушны чалавек.

  • Нікчэмны х.