Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэкер, ✂, м.

Разнавіднасць сухога пячэння з дражджавога заквашанага цеста.

|| прым. крэкерны, ✂.

крэкінг, ✂, м.

  1. Перапрацоўка нафты і нафтапрадуктаў у спецыяльных устаноўках для атрымання бензіну і інш. паліва.

  2. Устаноўка для такой перапрацоўкі.

|| прым. крэкінгавы, ✂.

крэм, ✂, м.

  1. Салодкая ежа з сумесі ўзбітых вяршкоў, масла з шакаладам, фруктовых сокаў і пад.

  2. Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса, гуталін.

  3. Касметычная мазь.

|| прым. крэмавы, ✂.

крэмава-...

Першая частка складаных слоў са знач. крэмавы (у 2 знач.), з крэмавым адценнем, напр. крэмава-белы, крэмава-жоўты, крэмава-ружовы.

крэмавы, ✂.

  1. гл. крэм.

  2. Белы з жаўтаватым адценнем, бледна-жоўты.

    • К. колер.

крэматорый, ✂, м.

Спецыяльна абсталяваны будынак для крэмацыі.

|| прым. крэматорны, ✂.

крэмацыя, ✂, ж.

Спальванне (трупаў) у спецыяльных печах.

|| прым. крэмацыйны, ✂.

  • Крэмацыйная печ.

крэмень, ✂, м.

  1. Вельмі цвёрды камень, які першапачаткова ўжываўся для высякання агню.

  2. перан. Пра чалавека з цвёрдым характарам.

|| прым. крамянёвы, ✂.

крэменязём, ✂, м.

Назва двухвокісу крэмнію, распаўсюджанага ў прыродзе ў выглядзе крэменю, кварцу, горнага хрусталю, аметысту.

|| прым. крэменязёмны, ✂.

крэмзаць, ✂; незак. (разм.).

Неакуратна, невыразна пісаць або чарціць.

|| зак. накрэмзаць, ✂.

|| аднакр. крамзануць, ✂.

|| наз. крэмзанне, ✂.