Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэветкі, , ж.

Дробныя ракападобныя, пераважна марскія жывёлы.

|| прым. крэветачны, .

крэда, нескл., н.

  1. Сімвал веры ў каталіцкай царкве.

  2. перан. Чые-н. перакананні, светапогляд.

крэдыт1, , м. (спец.).

У прыхода-расходных кнігах: падлік расходаў і даўгоў дадзенай установы.

|| прым. крэдытавы, .

крэдыт2, , м.

  1. Пазыка, выдача каштоўнасцей (грошай, тавараў) у доўг; камерцыйнае давер’е.

    • Узяць тавар у к.
    • Адкрыць к. каму-н.
  2. перан. Давер’е, аўтарытэт (кніжн.).

    • Палітычны к.
    • Карыстацца крэдытам у каго-н.
  3. звычайна мн. Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы.

    • Крэдыты на будаўніцтва жылых дамоў.

|| прым. крэдытны, .

  • К. білет (папяровы грашовы знак, банкаўскі білет).

крэдытаваць, ; зак. і незак.

Адпусціць (адпускаць) каму-н. крэдыты (у 3 знач.).

  • К. капітальнае будаўніцтва.

|| наз. крэдытаванне, .

крэдытаздольны, (кніжн.).

Здольны вярнуць тое, што ўзяў у крэдыт.

|| наз. крэдытаздольнасць, .

крэдытор, , м.

Асоба або ўстанова, якія даюць грошы або тавары ў крэдыт.

|| прым. крэдыторскі, .

крэйда, , ж. (разм.).

Тое, што і мел.

|| прым. крэйдавы, .

крэйсер, , м.

Вялікі быстраходны баявы карабель.

  • Ракетны к.

|| прым. крэйсерскі, .

крэйсіраваць, ; незак.

  1. Плаваць, рабіць рэйсы па пэўнаму маршруту.

  2. Ажыццяўляць ваенны нагляд у якіх-н. водах, плаваць з мэтай разведкі, аховы берагоў, правядзення асобных баявых дзеянняў і пад.

|| наз. крэйсерства, .

|| прым. крэйсерскі, .

  • Крэйсерская эскадра.

  • Крэйсерская скорасць (спец.) — нармальная скорасць карабля або самалёта ў адрозненне ад максімальнай.