Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

стратэгія, , ж.

  1. Навука правядзення вайны, майстэрства вядзення вайны.

    • Тэорыя ваеннай стратэгіі.
    • Лекцыі па стратэгіі.
  2. перан. Майстэрства кіраваць грамадскай, палітычнай барацьбой, а таксама наогул майстэрства планавання кіраўніцтва, заснаванага на правільных і далёка разлічаных прагнозах.

    • С. навуковага пошуку.

|| прым. стратэгічны, .

  • Стратэгічныя рэзервы.
  • Стратэгічныя наступальныя дзеянні фронту.
  • Стратэгічная сыравіна (якая мае ваеннае значэнне).

страус, , м.

Самая буйная афрыканская птушка атрада бегуноў з прыгожым апярэннем.

|| прым. страусавы, .

  • Страусавая палітыка (перан. баязлівае імкненне ўхіліцца ад рашэнняў).

страусяня, і страусянё, , н.

Птушаня страуса, маленькі страус.

страўнік, , м.

Орган стрававання чалавека і жывёл.

|| прым. страўнікавы, .

страфа, , ж.

У вершаваным творы: частка тэксту з паўтаральнай арганізацыяй рытму і рыфмы, якая змястоўна аб’ядноўвае некалькі радкоў верша.

|| прым. страфічны, .

страх, , м.

  1. Пачуццё і стан вельмі моцнага спалоху.

    • Самлець ад страху.
    • Набрацца страху (некаторы час знаходзіцца ў стане моцнай боязі).
    • Пад страхам (пад пагрозай).
    • Трымаць у страху каго-н. (падначаліць сабе пагрозамі).
    • У страха вочы вялікія (прыказка: баязліўцу заўсёды страшна).
  2. у знач. вык. Страшна (разм.).

    • Мароз такі — проста с.
  3. у знач. прысл. Надзвычай многа (разм.).

    • Грыбоў у лесе с.!

  • На свой страх (рабіць што-н.) — на сваю адказнасць, рызыку.

страха, , ж.

  1. Верхняя покрыўная частка будынка, якая засцерагае яго ад дажджу, снегу.

    • Саламяная с.
    • Шыферная с.
    • Чарапічная с.
  2. перан. Пра дом, прытулак.

    • Мець страху над галавой.

|| памянш. стрэшка, .

страхавальнік, , м.

Асоба або ўстанова, якая страхуе сябе або сваю маёмасць.

|| ж. страхавальніца, .

страхаванне, , н.

  1. гл. страхаваць.

  2. Від забеспячэння і пакрыцця матэрыяльных страт, прычыненых няшчаснымі выпадкамі і стыхійнымі бедствамі, якія бярэ на сябе спецыяльная арганізацыя ў адносінах да асоб або ўстаноў, што рэгулярна плацілі грашовыя ўзносы.

страхавацца, ; незак.

  1. Страхаваць (у 1 знач.) сябе, сваю маёмасць.

    • С. на выпадак няшчасця.
  2. перан. Засцерагаць сябе ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

|| зак. застрахавацца, .