Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

страхаваць, ✂; незак.

  1. Праводзіць страхаванне (у 2 знач.), заключаць дагавор аб страхаванні.

    • С. будынкі.
    • С. маёмасць.
    • С. жыллё.
  2. перан. Засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

    • С. сябе ад непатрэбных адчуванняў.
  3. перан. Засцерагаць ад няшчасных выпадкаў пры выкананні гімнастычных практыкаванняў, небяспечнай работы і пад. (спец.).

    • С. электраманцёра.

|| зак. застрахаваць, ✂.

|| звар. страхавацца, ✂.

|| зак. застрахавацца, ✂.

|| наз. страхаванне, ✂ і страхоўка, ✂.

  • Страхаванне жыцця (на выпадак смерці).
  • Сацыяльнае страхаванне (па матэрыяльнаму забеспячэнню ў старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.).
  • Страхоўка жывёлы.

|| прым. страхавы, ✂ і страховачны, ✂.

  • Страхавы выпадак.
  • Страхавы збор.
  • Страхавы насенны фонд.
  • Страховачная тэхніка.
  • Страховачны пояс спартсмена.

страхар, ✂, м.

Рабочы, які крые стрэхі.

|| прым. страхарскі, ✂.

страхоўка, ✂, ж.

  1. гл. страхаваць.

  2. Грашовая кампенсацыя, што выплачваецца страхавой установай страхавальніку.

    • Атрымаць страхоўку.
  3. Страхавы ўзнос (разм.).

    • Заплаціць страхоўку.
  4. Гарантыя ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

    • Зрабіць што-н. для страхоўкі.

страхоўшчык, ✂, м.

Установа, якая бярэ на сябе абавязкі па выплаце страхавой кампенсацыі страхавальшчыку страхавальніку.

страхоцце, ✂, н. (разм.).

  1. Той, хто (або тое, што) наганяе страх, палохае; нешта пачварнае, брыдкае.

  2. Пра вельмі непрыгожага, з брыдкім тварам чалавека.

страціцца, ✂; зак.

  1. Згубіцца, знікнуць.

    • Страціліся сілы.
    • Страцілася надзея.
  2. Растраціцца, патраціцца.

    • За гэту паездку я надта страцілася.

|| незак. страчвацца, ✂.

страціць, ✂; зак.

  1. Застацца без каго-, чаго-н.

    • С. нагу.
    • С. сябра.
    • С. кроў (пры раненні).
  2. Без карысці, марна патраціць што-н. (пра час, грошы і пад.).

    • С. цэлы месяц.
    • С. многа грошай без патрэбы.
  3. Не захаваць, не зберагчы што-н.

    • С. сілы і здароўе.
  4. Часткова або поўнасцю пазбавіцца якіх-н. уласцівасцей, якасцей, сувязей і пад.

    • С. надзею.
    • С. давер.
    • С. сувязь.
  5. Збіцца з дарогі, згубіць след.

    • С. сцежку.

◊

  • Страціць ласку ў каго — перастаць быць у пашане, павазе.

  • Страціць прытомнасць — абамлець, самлець.

  • Страціць розум — здурнець.

|| незак. страчваць, ✂.

страчавышыты, ✂, (спец.).

Упрыгожаны вышыўкай ці ажурнай строчкай.

  • Страчавышытыя вырабы.

страчок, ✂, м.

Ядомы грыб, падобны на смаржок.

|| прым. страчковы, ✂.

страчыць, ✂; незак.

  1. Шыць, вышываць суцэльным швом, шыць на машыне.

    • С. сукенку.
    • С. цэлы вечар.
  2. Хутка, паспешна пісаць (разм.).

    • С. сачыненне.
  3. перан. Страляць (з аўтаматычнай зброі).

    • С. з кулямёта.

|| зак. настрачыць, ✂ і прастрачыць, ✂.