Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

страсянуць, ✂; зак.

  1. Рэзкім, парывістым рухам скалануць.

    • С. галіну грушы.
    • С. галавой, чупрынай.
  2. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.

    • С. з плашча пыл.
  3. Пры яздзе па няроўнай дарозе падкінуць, трасянуць (безас.).

    • Пры павароце машыну моцна страсянула.
  4. перан. Парушыць цішыню, спакой.

    • Моцны крык страсянуў цішыню.

страта, ✂, ж.

  1. Згуба чаго-н., знікненне каго-, чаго-н.

    • С. здароўя.
    • С. крыві.
    • Смерць пісьменніка — вялікая с.
  2. Тое, што страчана; прапажа.

    • Знайсці сваю страту.
  3. звычайна мн.л. Безгаспадарчыя выдаткі.

    • Сабраць ураджай без страт.

страта...​1.

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да стратасферы, напр. стратаплавальнік, стратаплаванне.

страта...​2.

Першая частка складаных слоў са знач. які мае адносіны да паслядоўнасці фарміравання горных парод, напр. стратавулкан, стрататып.

стратанаўт, ✂, м.

Чалавек, які ажыццяўляе палёты ў стратасферу.

стратастат, ✂, м.

Аэрастат для палётаў у стратасферу.

|| прым. стратастатны, ✂.

стратасфера, ✂, ж. (спец.).

Верхні слой зямной атмасферы, які знаходзіцца над трапасферай.

|| прым. стратасферны, ✂.

стратны, ✂.

Які вядзе да страты.

  • Стратнае гаспадаранне.

|| наз. стратнасць, ✂.

стратэг, ✂, м.

Чалавек, які валодае стратэгіяй, знаўца стратэгіі (у 1 і 2 знач.).

  • С. рэвалюцыі (перан. вопытны палітычны і рэвалюцыйны дзеяч; высок.).

стратэгічны, ✂.

  1. гл. стратэгія.

  2. перан. Аб спартыўнай гульні: такі, у якім асобныя камбінацыі падпарадкаваны загадзя абдуманаму плану.

    • Шахматы — стратэгічная гульня.