страсянуць, ; зак.

  1. Рэзкім, парывістым рухам скалануць.

    • С. галіну грушы.
    • С. галавой, чупрынай.
  2. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.

    • С. з плашча пыл.
  3. Пры яздзе па няроўнай дарозе падкінуць, трасянуць (безас.).

    • Пры павароце машыну моцна страсянула.
  4. перан. Парушыць цішыню, спакой.

    • Моцны крык страсянуў цішыню.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)