Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

тартар, ✂, м.

У старажытнагрэчаскай міфалогіі: падземнае царства мёртвых; пекла.

тарфа...

Першая частка складаных слоў; ужыв. замест «торфа...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр. тарфагной, тарфагнойны, тарфакрошка, тарфамаса, тарфапомпа, тарфарэз, тарфасос, тарфахімія.

тарфаваць, ✂; незак.

Угнойваць глебу торфам.

|| наз. тарфаванне, ✂.

тарфагной, ✂, м.

Сумесь торфу і гною як угнаенне.

|| прым. тарфагноевы, ✂.

  • Тарфагноевая сумесь.

тарфарэз, ✂, м. (спец.).

Машына для рэзкі тарфяной масы.

тарфасос, ✂, м.

Машына для здабычы торфу гідраўлічным спосабам.

тарфянік, ✂, м.

  1. Залежы торфу, тарфяное балота.

  2. Асушанае тарфяное балота.

  3. Спецыяліст па торфу або рабочы торфараспрацовак.

тарфяністы, ✂.

Які змяшчае ў сабе торф, багаты торфам.

  • Тарфяністае балота.

|| наз. тарфяністасць, ✂.

тарфянішча, ✂.

Асушанае тарфяное балота.

тарфяны, ✂.

  1. Які змяшчае ў сабе торф.

    • Тарфяное балота.
  2. Які адносіцца да здабычы і апрацоўкі торфу.

    • Тарфяныя машыны.