Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

хадня, , ж. (разм.).

Хада, хаджэнне.

  • Пад поўнач х. заціхла.

хадовы, .

Дзелавы, гаспадарлівы; пранырлівы.

  • Х. чалавек.

хадок, , м.

  1. Той, хто ходзіць пехатой.

    • У каго сілы хапае, той і х. добры.
  2. Выбраная асоба, якая пасылаецца куды-н. з хадайніцтвам, даручэннем (уст.).

    • Сялянскія хадакі.

  • Не хадок хто куды (разм.) — пра таго, хто больш не пойдзе, не хоча хадзіць.

    • Я туды больш не х.

хадулі, , ж.

  1. Шасты з высока прыбітымі прыступкамі, стаўшы на якія можна хадзіць вялікімі крокамі.

    • Хадзіць на хадулях.
  2. перан. Пра што-н. напышлівае, высакамернае, ненатуральнае.

  3. перан. Доўгія ногі (разм.).

|| прым. хадульны, .

хадульны, .

  1. гл. хадулі.

  2. Збіты, пазбаўлены арыгінальнасці.

    • Х. выраз.

|| наз. хадульнасць, .

хадун, , м.

  1. Дэталь машыны, механізма, якая знаходзіцца ў пастаянным руху.

  2. Прыстасаванне ў выглядзе рамы на колцах, пры дапамозе якога дзяцей вучаць хадзіць (разм.).

хадункі, , м.

Тое, што хадун (у 2 знач.).

хазары, , м.

Старажытны вандроўны народ, які ўтварыў у 7—10 стст. дзяржаву з тэрыторыяй ад ніжняй Волгі да Каўказа і Паўночнага Прычарнамор’я.

|| ж. хазарка, .

|| прым. хазарскі, .

хай, часц.

  1. Выражае заклік, пажаданне (разм.).

    • Х. жыве дружба!
  2. Выказвае дапушчэнне.

    • Х. едзе, калі хоча.
    • Х. так!
  3. злуч. уступальны. Ужыв. у даданых сказах з уступальным значэннем.

    • Х. я памыліўся, але памылку гэту я выправіў.

хакасы, , м.

Народ, які жыве ў Рэспубліцы Хакасіі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. хакаска, .

|| прым. хакаскі, .

  • Хакаская мова.