Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

функцыя, , ж.

  1. У філасофіі: з’ява, якая залежыць ад другой і змяняецца па меры змянення гэтай другой з’явы.

  2. У матэматыцы: закон, паводле якога кожнаму значэнню пераменнай велічыні (аргумента) ставіцца ў адпаведнасць некаторая пэўная велічыня, а таксама сама гэта велічыня.

    • Лінейная ф. (якая мяняецца прама прапарцыянальна змяненню свайго аргумента).
  3. Работа, што выконваецца органам, арганізмам (кніжн.).

    • Ф. залоз.
  4. Роля, значэнне, назначэнне чаго-н. (кніжн.).

    • Функцыі крэдыту.
  5. Абавязак, кола дзейнасці (кніжн.).

    • Службовыя функцыі.
    • Функцыі прафкома.

|| прым. функцыянальны, .

функцыянальны, .

  1. гл. функцыя.

  2. Выкліканы функцыяніраваннем чаго-н., залежны ад дзейнасці, а не ад структуры чаго-н.

    • Ф. падзел працы.
    • Функцыянальные парушэнне сардэчнай дзейнасці.

функцыяніраваць, ; незак. (кніжн.).

Дзейнічаць, быць у рабоце, працаваць.

  • Ужо месяц функцыяніруе бальніца.

|| наз. функцыяніраванне, .

фунт1, , м.

  1. Руская мера вагі, роўная 409,5 г.

  2. Англійская мера вагі, роўная 453,6 г, а таксама старадаўняя мера вагі ў іншых еўрапейскіх краінах.

  • Па чым фунт ліха (ведаць, зазнаць, паказаць і пад.; разм.) — зазнаць, як цяжка ў горы, у нястачы.

|| памянш. фунцік, .

|| прым. фунтовы, .

фунт2, , м.

Грашовая адзінка ў некаторых краінах.

  • Англійскі ф.

фура, , ж.

Вялікія, звычайна крытыя, калёсы для перавозкі грузаў.

фураж, , м.

Корм для свойскай жывёлы і птушак.

|| прым. фуражны, .

  • Фуражныя культуры.

фуражка, , ж.

Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка.

|| прым. фуражачны, .

  • Фуражачная майстэрня.

фуражыр, , м.

Работнік па нарыхтоўцы, захаванню і выдачы фуражу, а таксама той, хто адпраўлены на фуражыроўку.

|| прым. фуражырскі, .

фуражыроўка, , ж.

Нарыхтоўка фуражу для войск.