Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

фортка, ✂, ж.

  1. Шкляныя дзверцы ў акне для праветрывання.

  2. Невялікія дзверы ў варотах, агароджы; веснічкі.

  3. Вольны прамежак часу ў раскладзе заняткаў педагога (разм.).

    • Расклад урокаў быў складзены без фортак.

|| памянш. фортачка, ✂.

|| прым. фортачны, ✂.

фортэ, прысл. (спец.).

Моцна, гучна; поўная сіла музычнага гука; проціл. піяна.

  • Іграць ф.

фортэль, ✂, м. (разм.).

Лоўкая выхадка, нечаканы выбрык.

  • Выкінуць ф.

форум, ✂, м.

  1. Плошча ў Старажытным Рыме, дзе адбываліся сходы і пад.

  2. Масавы сход, з’езд (высок.).

    • Ф. вучоных.

форынт, ✂, м.

Грашовая адзінка ў Венгрыі.

фосфар, ✂, м.

Хімічны элемент, які ўтрымліваецца ў некаторых мінералах, у касцях жывёл, у раслінных і жывёльных тканках.

  • Белы ф. (які лёгка загараецца і свеціцца ў цемнаце).

|| прым. фосфарны, ✂.

фота, нескл., н. (разм.).

Тое, што і фатаграфія (у 2 знач.).

фота...

Першая частка складаных слоў са знач.:

  • 1) які мае адносіны да фатаграфіі, фатаграфавання, напр. фотааматар, фотаапарат, фотадзённік, фотакарэспандэнт, фоталабараторыя, фотамакет, фотамантаж, фотапапера, фотапласцінка, фотарэпартаж, фотачасопіс;
  • 2) звязаны са светлавымі з’явамі, са святлом, напр. фотаметрыя, фотасінтэз, фотасфера, фотахімія.

фотааматар, ✂, м.

Той, хто займаецца фатаграфіяй як аматар.

|| прым. фотааматарскі, ✂.

фотагенічны, ✂.

Які мае выразныя рысы, што добра перадаюцца на фотаздымку ці на экране.

  • Ф. выгляд.

|| наз. фотагенічнасць, ✂.