Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

нумаратар, , м.

  1. Апарат для нумаравання (аблігацый, білетаў, квітанцый і пад.).

  2. Прыстасаванне пры электрычным званку, якое паказвае нумары месц, адкуль перадаецца званок (напр. у гасцініцы).

нумарацыя, , ж.

  1. гл. нумараваць.

  2. Лічбавае абазначэнне прадметаў, якія змяшчаюцца ў паслядоўным парадку.

    • Н. кватэр.
  3. Сукупнасць прыёмаў называння і абазначэння лікаў.

    • Дзесятковая н.

нумарны, .

  1. гл. нумар.

  2. Такі, назва якога абазначана толькі нумарам.

    • Н. завод.

нумізмат, , м.

Спецыяліст па нумізматыцы (у 1 знач.); чалавек, які займаецца нумізматыкай (у 2 знач.).

|| ж. нумізматка, .

нумізматыка, , ж.

  1. Раздзел навукі, які вывучае гісторыю старажытных манет, грашовых зліткаў і медалёў.

  2. Калекцыяніраванне старажытных манет і медалёў.

|| прым. нумізматычны, .

нунцый, , м.

Пастаянны дыпламатычны прадстаўнік рымскага папы ў замежнай дзяржаве.

нутраны, .

  1. Выняты з нутра якой-н. жывёлы.

    • Нутраное сала.
  2. перан. Глухі, які выходзіць нібы з чэрава.

    • Н. голас.
    • Н. кашаль.
  3. Змешчаны ўнутры чаго-н., на ўнутраным баку чаго-н. (разм.).

    • Н. замок.

нутро, , н.

  1. Унутраныя органы чалавека або жывёлы; вантробы.

    • Усё н. баліць.
  2. Унутраная частка чаго-н.

    • Н. печы.
  3. перан. Унутраная сутнасць каго-н.

    • Мяшчанскае н.
    • Усё гэта я нутром адчуваю.

  • Заглянуць у нутро каму, каго (разм.) — адгадаць чые-н. думкі, пачуцці.

  • Пераесці нутро каму (разм. неадабр.) — моцна надакучыць, стаць невыносным для каго-н.

|| прым. нутраны, .

нутрыя, , ж.

Балотны бабёр; паўводная млекакормячая жывёліна атрада грызуноў з каштоўным футрам, а таксама футра гэтай жывёлы.

|| прым. нутрыевы, .

  • Нутрыевая ферма.