Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

крэмень, ✂, м.

  1. Вельмі цвёрды камень, які першапачаткова ўжываўся для высякання агню.

  2. перан. Пра чалавека з цвёрдым характарам.

|| прым. крамянёвы, ✂.

крэменязём, ✂, м.

Назва двухвокісу крэмнію, распаўсюджанага ў прыродзе ў выглядзе крэменю, кварцу, горнага хрусталю, аметысту.

|| прым. крэменязёмны, ✂.

крэмзаць, ✂; незак. (разм.).

Неакуратна, невыразна пісаць або чарціць.

|| зак. накрэмзаць, ✂.

|| аднакр. крамзануць, ✂.

|| наз. крэмзанне, ✂.

крэміраваць, ✂; зак. і незак.

Падвергнуць (-вяргаць) крэмацыі.

крэмль, ✂, м.

Крэпасць у старых рускіх гарадах.

|| прым. крамлёўскі, ✂.

  • Крамлёўская сцяна.

крэмній, ✂, м.

Хімічны элемент, адна з састаўных частак большасці горных парод.

|| прым. крэмніевы, ✂.

крэм-сода, ✂, ж.

Салодкі прахаладжальны напітак.

крэн, ✂, м.

  1. Нахіл набок (судна, самалёта).

    • Даць к.
  2. перан. Змяненне напрамку, паварот да другіх задач.

    • К. у бок павышэння якасці прадукцыі.

крэндзель, ✂, м.

Вітая здобная булка, якая па форме нагадвае васьмёрку.

|| прым. крэндзельны, ✂.

крэол, ✂, м.

Нашчадак першых іспанскіх і партугальскіх каланізатараў у Лацінскай Амерыцы.

|| ж. крэолка, ✂.

|| прым. крэольскі, ✂.