Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кракет, ✂, м.

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы.

|| прым. кракетны, ✂.

  • Кракетныя шары.
  • К. малаток.

кракіраваць, ✂; зак. і незак.

Гуляючы ў кракет, стукнуць (стукаць) сваім шарам шар другога іграка.

|| наз. кракіроўка, ✂.

кракос, ✂, м. (абл.).

Тое, што і наготкі.

|| прым. кракосавы, ✂.

краліст, ✂, м.

Спартсмен, які плавае кролем.

|| ж. кралістка, ✂.

крама, ✂, ж.

Магазін, лаўка.

◊

  • Вакол крам, ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

|| памянш. крамка, ✂.

|| прым. крамны, ✂.

крамзолі, ✂, ж. (разм.).

Невыразна, непрыгожа напісанае; каракулі.

крамзоліць, ✂; незак. (разм.).

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

  • Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.

крамнік, ✂, м.

Уладальнік крамы або прадавец у ёй.

|| ж. крамніца, ✂.

|| прым. крамніцкі, ✂.

крамніна, ✂, ж. (разм.).

Матэрыя фабрычнага вырабу.

крамны, ✂ (разм.).

  1. гл. крама.

  2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе).

    • Крамная сукенка.