Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

кракет, , м.

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы.

|| прым. кракетны, .

  • Кракетныя шары.
  • К. малаток.

кракіраваць, ; зак. і незак.

Гуляючы ў кракет, стукнуць (стукаць) сваім шарам шар другога іграка.

|| наз. кракіроўка, .

кракос, , м. (абл.).

Тое, што і наготкі.

|| прым. кракосавы, .

краліст, , м.

Спартсмен, які плавае кролем.

|| ж. кралістка, .

крама, , ж.

Магазін, лаўка.

  • Вакол крам, ды зноў к нам (прымаўка; разм.) — вярнуцца ні з чым.

|| памянш. крамка, .

|| прым. крамны, .

крамзолі, , ж. (разм.).

Невыразна, непрыгожа напісанае; каракулі.

крамзоліць, ; незак. (разм.).

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

  • Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.

крамнік, , м.

Уладальнік крамы або прадавец у ёй.

|| ж. крамніца, .

|| прым. крамніцкі, .

крамніна, , ж. (разм.).

Матэрыя фабрычнага вырабу.

крамны, (разм.).

  1. гл. крама.

  2. Фабрычнага вырабу, куплены ў краме (пра матэрыю, вырабы з яе).

    • Крамная сукенка.