Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

епархія, ✂, ж.

Царкоўна-адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якой кіруе архірэй.

  • Гэта ўжо не мая е.

|| прым. епархіяльны, ✂.

епіскап, ✂, м.

Вышэйшы сан у хрысціянскай царкве, а таксама асоба, якая мае гэты сан.

|| прым. епіскапскі, ✂.

епітрахіль, ✂, ж.

Частка адзення святара, якая надзяваецца на шыю пад рызу і мае выгляд доўгага (ніжэй каленаў) фартуха з крыжамі.

епіцім’я, ✂, ж.

У веруючых: род царкоўнага пакарання (пасты, працяглыя малітвы).

  • Налажыць епіцім’ю.

ерась, ✂, ж.

  1. У рэлігіі: адступленне ад афіцыйных царкоўных догмаў.

    • Барацьба з ерассю.
  2. перан. Бязглуздзіца, лухта (разм.).

    • Несці е.

|| прым. ерэтычны, ✂.

ерыхонскі, ✂:

  • ерыхонская труба (разм.) — пра вельмі гучны голас.

ерэтык, ✂, м.

Паслядоўнік ерасі (у 1 знач.).

|| ж. ерэтычка, ✂.

|| прым. ерэтычны, ✂.

есаул, ✂, м.

У царскай арміі: казацкі афіцэрскі чын, роўны чыну капітана ў пяхоце, а таксама асоба, якая мела гэты чын.

|| прым. есаульскі, ✂.

есці, ✂; незак.

  1. каго-што і без дапаўнення. Ужываць ежу.

    • Е. яблыкі.
    • Чаго не ясі, таго ў рот не нясі (прыказка).
    • Е. вачамі (перан. пільна ўглядацца, не адрываючы позірку; разм. жарт.).
    • Е. просіць (пра дзіравы абутак, якому патрэбны рамонт).
  2. толькі ў інф. (у спалучэнні з дзеясл.). Ежа, харч.

    • Наварыць е.
    • Хацець е.
  3. што. Разбураць хімічна, раз’ядаць.

    • Іржа есць жалеза.
  4. Выклікаць пякучы боль; (пра дым і пад.).

    • Густы дым еў вочы.
  5. перан. Не даваць спакою, мучыць (пра сумленне, тугу, боль).

    • Сэрца маё есць туга.
  6. перан. Папракаць, назаляць, не даваць спакою (разм.).

    • Кожны дзень грызуцца, ядуць адзін аднаго.

◊

  • Поедам есці (разм. неадабр.) — бесперапынку папракаць.

  • Пасаліўшы можна есці (разм.) — так сабе, не вельмі што.

  • Есці, як не ў сябе (разм.) — прагна есці.

  • Дарэмна хлеб есці (разм. неадабр.) — бяздзейнічаць, гультаяваць.

|| зак. паесці, ✂ і з’есці, ✂.

|| наз. яда, ✂.

  • У час яды.

еўнух, ✂, м.

Кастрыраваны слуга пры гарэме.