Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гавот, ✂, м.

Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.

гавядзіна, ✂, ж. (абл.).

Ялавічына.

|| прым. гавяджы, ✂.

гага, ✂, ж.

Палярная нырцовая качка з каштоўным мяккім цёплым пухам.

|| прым. гагачы, ✂.

гагара, ✂, ж.

Вялікая паўночная вадаплаўная птушка з густым пер’ем.

|| прым. гагаравы, ✂ і гагарыны, ✂.

  • Атрад гагаравых (наз.).
  • Гагарынае пер’е.

гагарка, ✂, ж.

Паўночная марская птушка велічынёй з невялікую качку.

гагатаць, ✂; незак.

  1. Пра гусей: абзывацца крыкам, падобным на гукі «га-га-га».

  2. Моцна, нястрымна смяяцца (разм.).

|| наз. гагатанне, ✂.

гагаузы, ✂, м.

Народ, які жыве ў Малдавіі, на Украіне і ў Балгарыі.

|| ж. гагаузка, ✂.

|| прым. гагаузскі, ✂.

  • Гагаузская мова (цюркскай сям’і моў).

гад, ✂, м.

  1. звычайна мн. Земнаводныя жывёлы, паўзуны (змяя, гадзюка).

  2. перан. Агідны чалавек, гадзіна (пагард.).

    • Фашысцкія гады.

|| прым. гадскі, ✂.

гадавальнік, ✂, м.

Месца для развядзення і вырошчвання раслін або жывёл.

  • Г. фруктовых дрэў.

|| прым. гадавальніцкі, ✂.

  • Гадавальніцкая гаспадарка.

гадаванец, ✂, м. (разм.).

Той, хто выхаваны, вывучаны кім-, чым-н. або абучаецца дзе-н.

  • Г. Беларускай кансерваторыі.

|| ж. гадаванка, ✂.