Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

гарбарня, , ж.

Майстэрня па вырабу шкур; гарбарны завод.

гарбата, , ж. (уст.).

Чай.

гарбаты, .

  1. Які мае горб (у 1 знач.).

    • Гарбатага (наз.) магіла выправіць (прыказка пра таго, чые недахопы нельга выправіць).
  2. Крута сагнуты.

    • Т. нос.

|| наз. гарбатасць, .

гарбаціцца, ; незак. (разм.).

Тое, што і горбіцца.

  • Т. пры хадзьбе.

|| зак. згарбаціцца, .

гарбаціць, ; незак. (разм.).

Тое, што і горбіць.

  • Т. спіну.

|| зак. згарбаціць, .

гарбець, ; незак. (разм.).

Старанна, настойліва працаваць над чым-н.; карпець.

  • Г. над дысертацыяй.

гарбіна, , ж.

Акруглы выступ на чым-н., выпукласць.

|| памянш. гарбінка, .

  • Нос з гарбінкай.

гарбуз, , м.

Расліны сямейства гарбузовых з вялікімі шарападобнымі пладамі, а таксама сам плод гэтай расліны.

|| прым. гарбузовы, .

гарбузік, , м.

Гарбузовае семечка.

  • Падсушыць гарбузікі.

гарбузнік, , м.

Гарбузовае націнне.