Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

інкрустацыя, , ж.

  1. гл. інкруставаць.

  2. Упрыгожанне (узоры, малюнкі), урэзаныя ў паверхню прадмета з іншага матэрыялу.

    • Шкатулка з інкрустацыяй.

інкрымінаваць, ; зак. і незак.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму-н. абвінавачанне ў чым-н.

  • І. каму-н. удзел у забойстве.

інкубатар, , м.

Спецыяльнае ўстройства для штучнага вывядзення куранят, моладзі рыб і інш.

|| прым. інкубатарны, .

  • Інкубатарныя кураняты.

інкубаторый, , м. (спец.).

Памяшканне, ў якім размешчаны інкубатары.

інкубацыя, , ж. (спец.).

  1. Скрыты перыяд хваробы з моманту заражэння да з’яўлення яе першых прымет.

  2. Штучнае вывядзенне маладых асобін у інкубатары.

|| прым. інкубацыйны, .

інсаляцыя, , ж. (спец.).

Асвятленне сонечнымі промнямі.

  • Ступень інсаляцыі памяшкання.

|| прым. інсаляцыйны, .

інсінуацыя, , ж. (кніжн.).

Паклёпніцкая выдумка, накіраваная супраць каго-н.

|| прым. інсінуацыйны, .

інспектаваць, ; незак.

Правяраць правільнасць чыіх-н. дзеянняў шляхам нагляду і інструктавання.

  • І. школу.

|| наз. інспектаванне, і інспекцыя, .

інспектар, , м.

Службовая асоба, якая займаецца інспектаваннем каго-, чаго-н.

  • Фінансавы і.

|| прым. інспектарскі, .

інспекцыя, , ж.

  1. гл. інспектаваць.

  2. Установа, арганізацыя, якая інспектуе каго-, што-н.

    • Санітарная і.

|| прым. інспекцыйны, .