Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

калі-небудзь, прысл.

У які-небудзь няпэўны час.

  • Зайдзі к.

калі-нікалі, прысл.

Зрэдку, час ад часу.

  • К. наведвае.

калматы, ✂.

  1. Пакрыты густымі скудлачанымі валасамі, поўсцю; кудлаты, касматы.

    • Калматыя бровы.
  2. перан. З няроўнымі, як бы пашматанымі на кавалкі краямі (пра хмары, клубы пары, туману і пад.).

    • Калматыя хмары.

|| наз. калматасць, ✂.

калмаціцца, ✂; незак.

Станавіцца калматым, кудлаціцца, касмаціцца.

|| зак. пакалмаціцца, ✂, раскалмаціцца, ✂ і скалмаціцца, ✂.

калмаціць, ✂; незак.

Рабіць калматым, кудлаціць, касмаціць.

  • К. воўну.
  • К. валасы.

|| зак. пакалмаціць, ✂, раскалмаціць, ✂ і скалмаціць, ✂.

калмыкі, ✂, м.

Народ, што складае асноўнае насельніцтва Рэспублікі Калмыкіі, якая ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. калмычка, ✂.

|| прым. калмыцкі, ✂.

калода​1, ✂, ж.

  1. Кароткае тоўстае бервяно.

  2. Вулей, зроблены з камля дуплістага дрэва.

    • Чатыры калоды пчол.
  3. перан. Пра непаваротлівага, нязграбнага чалавека (разм. пагард.).

◊

  • Цераз пень калоду (разм. неадабр.) — дрэнна, абы-як (рабіць што-н.).

калода​2, ✂, ж.

Камплект ігральных карт.

  • У калодзе 52 карты.

калоддзе, ✂, н., зб.

Калоды, бярвёны.

калодзеж, ✂ і калодзезь, ✂, м.

  1. Вузкая і глыбокая яма, умацаваная зрубам для здабывання вады з ваданосных слаёў зямлі.

    • Пачысціць к.
  2. Яма для розных тэхнічных патрэб (спец.).

    • Шахтавы к.
    • Каналізацыйны к.

◊

  • Артэзіянскі калодзеж — буравы калодзеж з труб, які падае глыбінную ваду пад напорам, без помпы.

|| прым. калодзежны, ✂.